14 снежня 2024, Субота, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус чатыры гады плаціў аліменты, але потым раптам засумняваўся

34
Беларус чатыры гады плаціў аліменты, але потым раптам засумняваўся

Як выявілася, не здарма.

На жыхара Пінскага раёна, які раптам перастаў плаціць аліменты на трох дзяцей, паскардзілася былая жонка. Да гэтага чатыры гады мужчына спраўна фінансава падтрымліваў сям'ю.

На мужчыну распачалі крымінальную справу за ўхіленне ад аліментаў. На допыце ён патлумачыў, што перастаў даваць грошы, бо засумняваўся, што дзеці ягоныя.

Для ўстанаўлення бацькоўства прызначылі генетычную экспертызу. Яна паказала, што мужчына з'яўляецца бацькам толькі для аднаго дзіцяці з трох.

Што зараз будзе з крымінальнай справай, не паведамляецца.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках