Беларус: Лукашыстаў трэба душыць санкцыямі
9- 3.10.2024, 16:26
- 5,248
Сваімі дзеяннямі рэжым пацвярджае, што яны яму шкодзяць.
Польскае МЗС падтрымала зварот Літвы ў Міжнародны крымінальны суд наконт злачынстваў супраць чалавечнасці рэжыму Лукашэнкі. Гэта пацвердзіў прэс-сакратар ведамства Павел Вронскі. Чытач сайта Charter97.org мяркуе, што рэжым сваімі рухамі пацвярджае дзейснасць санкцый:
- Лукашысты, якіх душаць санкцыі, увесь час спрабуюць дамовіцца з Захадам аб іх паслабленні. Нядаўна прызначаны кіраўнік лукашысцкага МЗС Рыжанкоў прапанаваў Літве аднавіць стасункі, праўда, зрабіў гэта вельмі нязграбна і груба, у найлепшых традыцыях прапагандыстаў рэжыму. Літва адказала, што будзе толькі ўзмацняць санкцыі, пакуль дыктатура нелегітымнага не спыніць рэпрэсіі ўнутры краіны, мігранцкі крызіс і падтрымку пуцінскай авантуры ва Украіне. Амаль адразу ж рушыў услед зварот у МКС, падтрыманы Польшчай.
Польскі кіраўнік МЗС Радослаў Сікорскі перад гэтым абмяркоўваў у ЗША практычныя крокі па вызваленні палітвязняў.
Манеўры рэжыму па зняцці санкцый гавораць аб іх дзейснасці і неабходнасці іх узмацняць.