Верны паж Пуціна
11- Тэлеграм-канал «Русский декаданс»
- 3.10.2024, 16:42
- 7,736
Дзімон аддаў бы перавагу іншай пасадзе, але туды яго пускаць баяцца.
Дзмітрый Мядзведзеў стаў старшынём «Растэлекама». Быць у мэнэджмэнце дзяржкампаній для яго не ў навінку. Да 2008 года цягам некалькіх гадоў ён быў старшынём рады дырэктараў «Газпрама».
Пуцін праз набліжаных працягвае ўмацоўваць уласны ўплыў на ўсе сферы грамадскага жыцця. «Растэлекам» – найбуйнейшая ў Расеі тэлекамунікацыйная кампанія і падрадчык многіх дзяржаўных праектаў.
«Растэлекам» – гэта мабільная сувязь, інтэрнэт, ДЭГ, камеры вулічнага сачэння, дзяржпаслугі, кібербяспека, нацыянальная біяметрычная сістэма і многае іншае. Складана пераацаніць важнасць кампаніі для расейскай улады. За такой структурай абавязкова павінен стаяць паплечнік Пуціна. Прычым, не знаёмы знаёмага, а верны паж з палітбюро.
Вядома, Дзімон бы палічыў за лепшае патрапіць у раду дырэктараў найбуйнейшай расейскай алкагольнай кампаніі Novabev Group (былая BELUGA GROUP), але туды яго пускаць баяцца.
Тэлеграм-канал «Русский декаданс»