УСУ стукнулі ў сур'ёзны тылавы вайсковы хаб РФ
- 31.10.2024, 8:37
- 11,764
Вайсковы эксперт раскрыў падрабязнасці.
У часова акупаваным Луганску прагрымелі выбухі. У горадзе прагрымела ў раёне, дзе раней была закансерваваная вайсковая частка. Цяпер там мог быць расейскі склад боепрыпасаў ці тэхнікі ворага, бо дэтанацыя была магутнай.
У штодзённай справаздачы на «24 Канале» вайсковы эксперт, лётчык-інструктар і палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан, прааналізаваў асаблівасці трапляння.
На яго думку, гэта заход паўтонных баявых часцей. Хутчэй за ўсё, гэта маглі быць Storm Shadow, SCALP.
У Луганску менавіта гэтыя ракеты ўжо вызначылі для сябе пэўную зону працы - знішчэння расейскіх складоў, тэхнікі і асабовага складу. Гэта быў працяг такіх аперацый.
«Магчыма, мы атрымалі наступную партыю Storm Shadow і SCALP, якія адразу выкарыстоўвалі для знішчэння расейскай лагістыкі», – распавёў Раман Світан.
Ён дадаў, што Луганск - гэта сур'ёзны тылавы вайсковы хаб. Да якога зараз можна дастаць толькі дзякуючы ракетам ад партнёраў.