Лукашэнка зноў загаварыў пра Гаагу
17- 31.10.2024, 12:04
- 10,934
Страх - у наяўнасці.
31 кастрычніка ў Менску праходзіць канферэнцыя па еўразійскай бяспецы, на якой выступіў Лукашэнка. У сваім выступе ён паспрабаваў пераканаць прысутных у «краху дэмакраты» ў ЕЗ і ЗША.
«Або новы дэмакратычны трэнд - палохаць Міжнародным крымінальным судом кіраўнікоў суверэнных дзяржаў», - сказаў Лукашэнка, імаверна, маючы на ўвазе выдачу ордэра на арышт Пуціна і падачу Літвой заявы супраць яго самога. Таксама Лукашэнка ў чарговы раз паскардзіўся на санкцыі, якія, на ягоную думку, нібыта парушаюць права на прыватную ўласнасць.
Нагадаем, у верасні 2024 года Літва падала зварот у Міжнародны крымінальны суд з просьбай расследаваць злачынствы рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да беларусаў.