ЗША папярэдзілі Лукашэнку
18- 31.10.2024, 12:43
- 15,682
Пра гэта расказаў сам дыктатар.
Лукашэнка заявіў, што нядаўна кантактаваў з «высокапастаўленым чыноўнікам» ЗША. З яго слоў, размова праходзіла па перапісцы праз пасярэдніка. Імя суразмоўцы ён не раскрыў.
Як заяўляе Лукашэнка, размова ішла пра вайну ва Украіне. Амерыканскі бок папярэджваў Менск аб наступствах непасрэднага ўступлення Беларусі ў вайну супраць Украіны.
«Нядаўна мне давялося перапісвацца праз пасярэдніка з высокапастаўленым службоўцам Злучаных Штатаў Амерыкі. Яны нас палохалі тым, што калі вы, не дай бог, дапаможаце Расеі і зойдзеце ва Украіну праз поўнач, калі вы там нечага нешта, мы ўвядзем такія санкцыі, мы з вамі пачнем вайну», — сказаў Лукашэнка.