У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам
28- 31.10.2024, 23:24
- 21,262
Цягам дзесяці дзён.
Карыстальнікі ў розных сацыяльных сетках паведамляюць, што кожны вечар значна пагаршаецца якасць інтэрнэту ва ўсіх аператараў – як у Белтэлекама, так і ў A1 і МТС, піша «Наша Ніва».
На сайце Белтэлекама размешчаная аб'ява, што 29 кастрычніка адбыўся DDoS-напад. A1 і Cosmos пісалі, што магчымыя тэхнічныя праблемы ў вышэйстаячых правайдараў. A1 пісаў пра гэта 30 кастрычніка, у Cosmos былі паведамленні пра DDoS-атакі 28, 29 і 30 кастрычніка.
Аднак гэта не тлумачыць праблемы, якія доўжацца ўжо 10 дзён.
Праблемы з інтэрнэтам вечарамі пачалі заўважаць з 20-х дзён кастрычніка, яшчэ да прызначэння даты выбараў. Паводле словаў карыстальнікаў, у тэхнічнай падтрымцы аператараў дапамагчы не могуць.