У шэрагу раёнаў Менска можа зноў пагоршыцца якасць вады
3- 4.10.2024, 9:06
- 3,934
Жыхароў сталіцы папярэдзілі.
Мінскводаканал папярэдзіў аб часовым пагаршэнні якасці вады ў некаторых раёнах сталіцы, паведамляе «Наша Нiва».
Планавыя работы на вонкавых сетках водазабеспячэння будуць праводзіць 6–7 кастрычніка.
З 23:00 6 кастрычніка да 6:00 7 кастрычніка будзе адсутнічаць халоднае водазабеспячэнне на пр. Ракасоўскага, 113/3, 127а, 129, 151, 151/2; вул. Мяржынскага, 1а, 3, 4, 5, 6, 6а, 7, 8, 9, 10, 11.
Магчымае пагаршэнне якасці водазабеспячэння (пр. Ракасоўскага - вул. Пляханава - Малініна, вул. Мержынскага - Калініна - зав. Інструментальны - вул. Талбухіна) у названы перыяд і наступныя два дні.
У розны прамежак часу 7 кастрычніка будзе адсутнічаць халодная вада на вул. Кунцаўшчына, 7; вул. Чарвякова, 3; вул. Адэскай, 8; вул. М. Лынькова, 105.
Магчыма пагаршэнне якасці водазабеспячэння на вул. Кунцаўшчына, 11, 9, 7; вул. Адэскай, 6, 8, і ўжо названых адрасах.