Пад Менскам прадаюць атмасферны драўляны дом з вялікім пляцам.
7- 4.10.2024, 9:53
- 5,642
Сядзіба ўвасабляе ўсе мары аб бесклапотным загарадным адпачынку.
Гэты ўтульны аднапавярховы дом, здаецца, увасабляе ўсе мары аб бесклапотным загарадным адпачынку. Экалагічная драўляная камяніца знаходзіцца за 25 кіламетраў ад Менска. У доме ёсць усе выгоды, у тым ліку газ, а размясцілася пабудова на велізарным пляцы на 30 сотак, піша Realt.
Знаходзіцца дом у вёсцы Зарэчнае Койданаўскага раёна Менскай вобласці. Гэта − Ракаўскі кірунак, 24 кіламетры ад МКАД.
Драўляны аднапавярховы дом быў узведзены ў 2016-м годзе. Пабудова з прафіляванага бруса стаіць на пліткавым падмурку. Дом накрыты дахам з еўрашыферу і ўцеплены мінеральнай ватай.
Агульная плошча дома складае 85 квадратных метраў. Аднапавярховая пабудова складаецца з кухні, прасторнай гасёўні, двух спальных пакояў і санвузла.
На ўваходзе ў дом знаходзіцца ўцеплены тамбур з міні-кацельняй.
Усе пакоі ў доме аздобленыя ў прыродных адценнях, у інтэр'еры выкарыстана шмат дрэва.
З гасцёўні можна патрапіць на прасторную крытую тэрасу.
У доме ёсць усе выгоды - электрычнасць, вада, каналізацыя і нават газ. У жылых пакоях устаноўлены батарэі, таксама ёсць вадзяныя цёплыя падлогі.
Драўляны катэдж размешчаны на вялікім пляцы побач з лесам. Плошча зямлі - 30 сотак (25 сотак у прыватнай уласнасці + 5 сотак у ЛПХ).
На пляцы ёсць гаспадарчая пабудова, вулічны басейн, дзіцячы батут і зона для барбекю.
Па перыметры тэрыторыі высаджаны шматгадовыя дрэвы і жывая алея з туй.
Побач з домам працякае рака Пціч. Вакол - прыгожая прырода, цішыня, грыбныя месцы. Улічваючы маляўнічае асяроддзе, непадалёк ад вёскі можна знайсці шмат баз адпачынку і сядзіб. За 15 кіламетрах ад Зарэчнага размешчаны парк актыўнага адпачынку "Якуцкія горы".
Кошт дома - 109,8 тысячы даляраў.