8 снежня 2024, Нядзеля, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія лекары дасталі з беларуса кулю, якой у яго стралялі ў 2020-м годзе

4
Польскія лекары дасталі з беларуса кулю, якой у яго стралялі ў 2020-м годзе

У руцэ захрас асколак дробу.

Польскія лекары дасталі з рукі беларускага экс-палітвязня асколак дробу, які быў там з 2020 года, піша MOST.

Ягор Яўстратаў падчас пратэстаў у 2020 годзе быў у групе, якая сапсавала аўто супрацоўніка МУС. Ён быў у закрытым чаце, удзельнікі якога запенілі і размалявалі фарбай аўто міліцыянера. Высветлілася, што гэта была правакацыя, і мужчын чакала засада сілавікоў.

Пры затрыманні Ягора паранілі шротам з помпавай стрэльбы. Пазней ён знайшоў на целе блізу 18 раненняў.

Яўстратава прысудзілі да трох гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі. Пасля адбытага тэрміна мужчына ўцёк у Літву, пераплыўшы памежную раку. Тамака ён папрасіў міжнародную ахову. Літва перадала яго Польшчы ў адпаведнасці з Дублінскім пагадненнем - у беларуса была польская віза.

Сёлета ў канцы жніўня Яўстратаў звярнуўся да лекара ў Беластоку: на параненай пры затрыманні руцэ глыбока пад скурай утварыўся грудок. Хірург абследаваў і прыйшоў да высновы, што там затрымаўся асколак і спатрэбіцца аперацыя.

«Я не верыў і казаў, што гэта малаверагодна. У 2020 годзе пасля затрымання мяне адвезлі ў шпіталь, там апрацавалі раны і зашылі. Я не мог падумаць, што ў мяне застануцца нейкія аскепкі. Але ўсё ж наважыўся на аперацыю. І сапраўды, лекар знайшоў у мяне асколак у выглядзе гумовага шарыка, які не знайшлі ў Беларусі», - распавядае мужчына.

Мяркуюць, што ў Беларусі гэты асколак не знайшлі, таму што тады рука моцна распухла.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках