Лукашэнка расказаў аб кантактах з Украінай
21- 4.10.2024, 14:33
- 13,934
І заявіў, што "ўкраінскай верхавінай кіруюць амерыканцы".
Лукашэнка на сустрэчы з жыхарамі мястэчка Парахонск запэўніў, што не "збіраецца ваяваць з Украінай", аднак разам з украінцамі "напружваецца" падганяючы і адганяючы войскі на мяжы.
“Яны падводзяць войскі - мы падводзім. Каб не было нечаканасцей, як у 1941-м. Я ведаю, што адбывалася тады, таму не трэба паўтараць памылкі. Трэба быць падрыхтаванымі. Яны там напружваюцца (войскамі і іншае) - мы ў адказ. Яны нешта там - мы ў адказ. Гэта значыць, мы робім усё ў адказ. Мы ніколі не ініцыявалі нейкае супрацьстаянне. Ні ў якім разе. Нам гэта не патрэбна. Што такое вайна? Гэта катастрофа. Я не хачу, каб была вайна, і таму мы робім усё для таго, каб мірна скончылася гэта”, - сказаў ён.
З ягоных слоў, праз пэўныя каналы з Украінай падтрымліваюцца кантакты для абмеркавання ў тым ліку гуманітарных пытанняў.
“Мы ні ў якім разе не абвастраем сітуацыю. Нам гэтая эскалацыя не патрэбная. Але мы ведаем: калі недзе ў іх засяроджванне ўзброеных сіл (хто ведае, для чаго яны ў кучу збіраюць вайскоўцаў і тэхніку зганяюць), як толькі нейкае напружанне з таго боку, я выстаўляю заслон сваімі вайскоўцамі. Мы не проста сабралі іх тут, перакрылі мяжу. Гэта само сабой. Калі раптам будзе сур'ёзнае абвастрэнне, кожны камандзір аддзялення, узвода, батальёна павінен ведаць, дзе яго кавалак лесу і дарогі, які ён будзе бараніць. Калі супраціўнік бачыць, што мы гатовыя, сапраўды нападаць не будзе.
Вы не хвалюйцеся, мы не збіраемся ваяваць з украінцамі. І яны не хочуць з намі ваяваць: куды ім яшчэ гэтае “клопат”? А нам навошта? Там нашы ж людзі жывуць. Мы будзем рабіць усё для таго, каб суіснаваць з Украінай мірна. Калі яны гэтага жадаюць. Народ гэтага хоча, але пакуль верхавінай Украіны, кажуць, кіруюць амерыканцы”, - сказаў на заканчэнне ён.