14 лiстапада 2024, Чацвер, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка сабраўся «аднаўляць Украіну» і ваяваць з Польшчай

47
Лукашэнка сабраўся «аднаўляць Украіну» і ваяваць з Польшчай

Струмень свядомасці беларускага дыктатара.

Лукашэнка заявіў, што краіна гатовая дапамагчы ў пасляваенным аднаўленні Украіны.

Як піша БелТА, Лукашэнка зноў пачаў расказваць, што Кіеў кантралюецца Злучанымі Штатамі Амерыкі, а ўкраінскія ўлады едуць у Вашынгтон, а не ў Менск і Маскву, «каб дамовіцца». Ён запэўнівае, што амерыканцы не будуць дапамагаць украінцам:

«Ніхто іх аднаўляць не будзе. Улада зменіцца - скажуць: «Валодзя, ты хто такі? Таму кіраўніцтву Украіны трэба ўзяць галаву ў рукі і зразумець, што ім найперш трэба будзе аднаўляць краіну. З дапамогай блізкіх ім людзей, найперш беларусаў».

Таксама Лукашэнка заявіў, што Польшча нібыта хоча «прыхапіць заходнюю Беларусь і заходнюю Украіну», каб «там панаваць».

«Для нас гэта непрымальна. Калі толькі палякі ўлезуць ва Украіну і паспрабуюць захад адарваць, мы будзем украінцаў падтрымліваць. Таму што мы разумеем, што наступнымі будзем мы», - дадаў ён.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках