Перавага Расеі стане недахопам»: УСУ метадычна знішчаюць варожыя РЛС
- 4.10.2024, 18:08
- 4,494
Акупанты вымушаны бесперапынна тасаваць свае сістэмы СПА.
Паступовае знішчэнне ўкраінскімі вайскоўцамі сеткі расейскіх радыёлакацыйных станцый «Неба-М» прывядзе да ўтварэння ў расейскай супрацьпаветранай абароне «дзірак» і дазволіць УСУ пракладаць паветраныя «калідоры» для будучых удараў па цэлях на тэрыторыі ворага.
Пра гэта telegraf.com.ua распавёў выканаўчы дырэктар Украінскага цэнтра бяспекі і супрацоўніцтва Дзмітрый Жмайла.
Ён нагадаў, што ў расейцаў засталося 10 такіх комплексаў, кожны коштам 100 млн даляраў, аднак важная не цана, а тое, наколькі знішчэнне такіх комплексаў пазбаўляе ворага «вока».
- У канцы траўня такая станцыя была знішчаная ў акупаваным Крыме. Яна кантралявала паветраны фронт на 380 км, і гэта паражэнне з'яўляецца нашай рэалізацыяй доўгатэрміновага плана па знішчэнні сістэм СПА і пракладцы сабе паветраных «калідораў» для будучых удараў.
Каб мы бачылі такі эфект, як у Таропцы (дзе быў нанесены ўдар па складах боепрыпасаў. - Рэд.), гэтаму папярэднічае доўгая падрыхтоўка па знішчэнні пускавых установак СПА і радыёлакацыйных станцый з дапамогай ракет Storm Shadow і SCALP-EG, - растлумачыў ваенны эксперт сутнасць падрыхтоўчай працы.
Ён дадаў, што РЛС 55Ж6М «Неба-М» з'яўляецца адносна новай распрацоўкай расейскай абаронкі, якая можа выяўляць паветраныя і балістычныя цэлі на адлегласці да 700 км. Таму знішчэнне такіх станцый з'яўляецца важным фундушам у скарбонку нашай перамогі.
У адказе на пытанне, як хутка расейцы могуць залатаць «дзіркі» ў паветранай абароне, Дзмітрый Жмайла растлумачыў: асноўная сутнасць такіх удараў у тым, што вораг вымушаны увесь час тасаваць свае сістэмы СПА, недзе падцягваць комплексы С-300 і С-400, а на іх месца ставіць менш магутныя.
- Вось, напрыклад, у Крыме больш-менш адэкватнае расейскае СПА дзейнічае выключна ва ўсходняй частцы, прыкрываючы Крымскі мост. Еўпаторыя і Севастопаль пасля нашых удараў сталі менш абароненымі. І [вялікая] тэрыторыя, якая з'яўлялася перавагай для Расейскай Федэрацыі, зараз становіцца яе недахопам. І паверце, мы давядзём гэтую працу да крытычнага стану, калі промахаў і правалаў у паветранай абароне расейцаў стане ўсё больш, - падсумаваў выканаўчы дырэктар Украінскага цэнтра бяспекі і супрацоўніцтва.