Беларусаў чакаюць доўгія выходныя
7- 4.10.2024, 19:39
- 19,914
Ужо ў лістападзе.
Беларусаў у лістападзе чакаюць доўгія выходныя - чатыры выходныя дні запар. Гэта рэгламентуе адпаведную пастанову саўміна (№814 ад 23 лістапада 2023-га), апублікаваную Нацыянальны прававым інтэрнэт-парталам.
Гэта звязана з тым, што Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі, які адзначаецца 7 лістапада, сёлета прыпадае на чацвер і будзе святочным непрацоўным днём.
А потым рабочую пятніцу, 8 лістапада, у Беларусі перанясуць на суботу, 16 лістапада. За рахунак чаго ў беларусаў атрымаюцца доўгія выходныя: з 7 да 10 лістапада ўлучна.
Усяго ж у лістападзе ў беларусаў будзе 10 выходных дзён з улікам пераносу аднаго працоўнага дня на суботу.