УСУ ліквідавалі шэсць паўночнакарэйскіх афіцэраў пад Данецкам
13- 4.10.2024, 19:55
- 29,280
Пра гэта паведамілі ва ўкраінскай выведцы.
Узброеныя сілы Украіны знішчылі шэсць афіцэраў КНДР пад Данецкам.
Паводле інфармацыі крыніц выдання Kyiv Post ва ўкраінскай выведцы, сярод 20 салдат, якія загінулі ў выніку ўкраінскага ракетнага ўдару па акупаванай РФ тэрыторыі недалёка ад Данецка, было 6 афіцэраў з КНДР.
Паведамляецца, што яны прыехалі на нараду з камандаваннем расейскага войска, якое паказвала ім падрыхтоўку асабовага складу да наступальных дзеянняў і абароны.