Акупанты пасля здзекаў расстралялі бяззбройнага палоннага воіна
19- 5.10.2024, 10:18
- 13,660
Расейцы знялі на відэа сваё зверства.
Войскі РФ, верагодна, расстралялі яшчэ аднаго бяззбройнага палоннага воіна.
Адпаведнае відэа распаўсюдзіў расейскі прапагандыст Пазнякоў, інфармуе Цензор.НЕТ.
На відэа расейцы спачатку здзекуюцца з мужчыны, рукі якога пераматаныя за спінай скотчам. Пасля яны расстрэльваюць яго, таксама здымаючы сваё зверства. Мужчыну яны называюць наймітам.