3 снежня 2024, aўторак, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швэцыя рыхтуецца да гістарычнага разгортвання войскаў недалёка ад мяжы РФ

1
Швэцыя рыхтуецца да гістарычнага разгортвання войскаў недалёка ад мяжы РФ

Упершыню ў гісторыі як складнік сілаў NATO.

Швэдскія войскі рыхтуюцца скіравацца ў Латвію, прычым упершыню ў гісторыі як складнік сілаў NATO. Войскі выправяцца ў пачатку наступнага года.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Як заявіла міністарка замежных справаў Швэцыі Марыя Малмер Стэнэргард, абавязальніцтвы ў калектыўнай абароне непахісныя для ўсіх хаўруснікаў.

«Разгортванне батальёна дапаможа зрабіць Латвію, Швецыю, а таксама NATO ў цэлым больш бяспечнымі», – сказала яна.

Міністр абароны Латвіі Андрыс Спрудс падзякаваў швэдскім партнёрам за пастанову, што ўмацуе альянс і краіны Балтыйскага рэгіёну. Учора ён наведаў ваенную базу на поўдні Швэцыі, дзе яму паказалі падраздзяленне, якое накіруе 600 жаўнераў для сілаў NATO ў Латвіі.

Гэты полк скіруецца ў краіну ў пачатку 2025 года і далучыцца да сухапутнай брыгады, якую ўзначальвае Канада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках