Лукашэнка баіцца ўзброенага паўстання?
12- 5.10.2024, 13:45
- 13,696
МУС рыхтуе аперацыю «Арсенал».
МУС Беларусі пачне асноўны этап аператыўна-прафілактычнага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал». Аперацыя пройдзе з 7 да 11 кастрычніка.
Яго мэтай называецца папярэджанне парушэнняў заканадаўства ў сферы абароту зброі. Будуць правярацца ўмовы захоўвання грамадзянамі зарэгістраваных пісталетаў, стрэльбаў і праінфармуюць пра захады бяспекі ў абыходжанні з імі, паведамілі ў МУС.
Таксама будзе весціся праца ў выяўленні нелегальнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых прыстасаванняў і выбуховых рэчываў, правядзенне тлумачальнай работы з насельніцтвам пра магчымасць іх добраахвотнай здачы.