Партызаны даведаліся, дзе расейцы хаваюць тэхніку ад удараў УСУ
- 5.10.2024, 13:52
- 4,612
Камандзіры акупантаў сур'ёзна занепакоеныя.
Расейскія захопнікі актыўна перамяшчаюць асабовы склад і ваенную тэхніку ў бяспечныя месцы ў часова акупаваным горадзе Марыюпаль Данецкай вобласці.
Перамяшчэнне варожай тэхнікі і захопнікаў зафіксавалі агенты партызанскага руху «Атэш» і сябры «Марыюпаль.Супраціў».
«Зафіксавалі, што УС РФ пачалі актыўна перамяшчаць тэхніку і асабовы склад на больш бяспечныя ўчасткі», – гаворыцца на старонцы «Атэш» у Telegram.
Паводле звестак партызанаў, варожыя перамяшчэнні звязаныя з пагрозай запуску дальнабойных ракетаў байцамі Узброеных сілаў Украіны:
«Камандзіры УС РФ сур'ёзна турбуюцца за бяспеку войскаў і, акрамя як мяняць пазіцыі, не маюць іншых ідэяў».
Партызаны таксама паказалі відэа, на якім паказанае перамяшчэнне варожай тэхнікі.