З'явілася відэа збітага расейскага Су-25 каля Канстанцінаўкі
5- 5.10.2024, 13:21
- 8,066
Штурмавік маглі збіць самі захопнікі.
У сеціве з'явілася відэа з расейскім Су-25, нібыта збітым на Данеччыне. Называецца месца паразы расейскага штурмавіка, ён мог быць знішчаны паблізу Канстанцінаўкі.
Кадры дагарэлага пасля падзення варожага самалёта апублікаваў лейтэнант Узброеных сілаў Украіны з пазыўным «Алекс». У той самы час у сетцы паведамляюць, што варожы самалёт мог стаць ахвярай «сяброўскага агню» з боку расейскіх акупантаў.
«Усё, што засталося ад збітага Су-25 у раёне Канстанцінаўкі. Вееечны палёт!!!» – напісаў «Алекс» у сваім Telegram-канале «Афіцэр».
Штурмавік пры гэтым маглі збіць самі захопнікі.
«Сёння раніцай недалёка ад Канстанцінаўкі Данецкай вобласці разбіўся варожы штурмавік Су-25. Папярэдне, у к*цапаў адбыўся фрэндлі фаер», – гаворыцца ў Telegram-канале «Трэцяя Сіла».
Аспрэчыць гэта спрабуюць расейскія прапагандысты, якія прыняліся запэўніваць, што збіты нібыта ўкраінскі штурмавік.
Аднак на адным з распаўсюджаных у сетцы відэа відаць чырвоная зорка, якой сапраўды няма на самалётах Паветраных сілаў і якія «ўпрыгожваюць» расейскую ваенную авіяцыю.
Гэтая ж зорка красуецца на фота, якое зняла, мяркуючы з паведамленняў, абломкі збітага самалёта.
Таксама ў сетцы з'явіліся кадры з момантам збіцця варожага самалёта.