Афіцыйна: Украінскія вайскоўцы збілі расейскі самалёт у раёне Канстанцінаўкі
4- 5.10.2024, 15:04
- 5,632
Інфармацыю пацвердзіў кіраўнік мясцовай адміністрацыі.
Украінскія вайскоўцы збілі расейскі самалёт у раёне Канстанцінаўкі Данецкай вобласці. Верагодна, размова ідзе пра Су-25.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Канстанцінаўскай ГВА Сяргей Гарбуноў, піша suspilne.media.
«Аскепкі часткова траплялі вакол горада Канстанцінаўка. Аскепкі таксама ўпалі ў прыватны сектар – пашкоджаныя некалькі прыватных дамоў. Ахвяраў ці пацярпелых ад гэтай падзеі няма», – расказаў ён.
Раней у сетцы з'явілася інфармацыя пра збіццё расейскага самалёта ў раёне Канстанцінаўкі.
Ужо нават з'явіліся фота і відэа інцыдэнту. Пры гэтым асобныя Telegram-каналы не выключаюць, што расейскі самалёт быў збіты сваёй жа авіяцыяй.