Афрыканская краіна публічна прынізіла Расею
5- 5.10.2024, 17:24
- 11,438
РФ усё больш ізалююць.
Нацыянальная каманда Танзаніі адмаўляецца гуляць з камандай Расеі, спасылаючыся на шчыльны графік. Дарэчы, Міжнародная федэрацыя Футболу (ФІФА) і Звяз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) адхілілі ўсе расейскія клубы і нацыянальныя каманды ад міжнародных спаборніцтваў да далейшага апавяшчэння, праз што мала каманд згаджаюцца гуляць з РФ.
Пра гэта заявіў кіраўнік федэрацыі футбола Танзаніі Уолес Карыя. Ён зазначыў, што, магчыма, гульня адбудзецца налета.
«Мы маем кантакт з Расеяй, як і з іншымі краінамі, але ў гэтым месяцы таварыская гульня немагчымая.
У нас запланаваны дзве гульні кваліфікацыі Кубка Афрыкі з Конга. Сёлета наш матч малаверагодны, але мы паглядзім, што можна зрабіць у лістападзе ці ў наступных паўзах на матчы нацыянальных каманд.
У Афрыцы ёсць праблемы з лагістыкай, але як толькі ў нас будзе дастаткова часу ў вокнах ФІФА, мы можам паспрабаваць арганізаваць гэты матч.
Мы не супраць гульні з Расеяй, і ў будучыні такі матч магчымы», - сказаў Уолес.
У сеціве палічылі гэтую заяву прыніжэннем РФ. Карыстальнікі жартуюць, што Расеі трэба згуляць з неіснуючымі дзяржавамі.