3 снежня 2024, aўторак, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Набойнае сяброўства Пуціна і Кім Чэн Ына можна разбіць»

4
«Набойнае сяброўства Пуціна і Кім Чэн Ына можна разбіць»

У УСУ назвалі спосаб.

Каб у Расеі было менш магчымасцей для абстрэлаў Украіны, трэба перарэзаць ёй лагістыку. У тым ліку і шляхі забеспячэння, па якіх боепрыпасы паступаюць акупантам з Паўночнай Карэі. Пра гэта заявіў прадстаўнік Вайскова-марскіх сіл Украіны Дзмітрый Плецянчук.

У эфіры «Эспрэса» ён адказаў на пытанне аб тым, ці можна сарваць пастаўкі боепрыпасаў расейцам ад Пхеньяна, калі яны накіроўваюцца ворагу па моры.

- Вайскова-марская лагістыка ў тым выглядзе, як яна існавала летась, ужо не працуе, - адзначыў Плецянчук і ўдакладніў, што ўкраінскія войскі ўжо пашкодзілі вялікія дэсантныя караблі РФ, такія як Новачаркаск і Цазар Кунікаў. Таксама ўкраінцы нанеслі зруйнавальныя ўдары і па паромных пераправах, якія ўжо не працуюць.

Таксама Дзмітрый Пляцечук падкрэсліў, што трэба знішчаць не толькі караблі забеспячэння, але і Крымскі мост. Цяпер акупанты сцягнулі ў раён эстакады ракеты для СПА і спрабуюць яе "абараніць" больш, чым важныя аб'екты на тэрыторыі РФ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках