Трое дзяцей атруціліся ўгарным газам у Кіраўскім раёне
1- 6.10.2024, 10:25
- 3,562
У МНС назвалі прычыну.
Трое дзяцей у Магілёўскай вобласці патрапілі ў шпіталь з атручэннем угарным газам. Аб гэтым паведамілі МНС.
Інцыдэнт адбыўся 6 кастрычніка блізу трох гадзін ночы ў вёсцы Збышыне Кіраўскага раёна.
«6 кастрычніка а 03.24 паступіла паведамленне аб шпіталізацыі з атручэннем угарным газам трох дзяцей 10 гадоў, 9 гадоў і 7 гадоў», - расказалі ў МНС.
Са звестак ратавальнікаў, дзеці атрымалі атручэнне ў выніку заўчаснага закрыцця засаўкі коміна печы ў доме.