Буданаў атрымаў узнагароду за ўнёсак у вайну супраць Расеі
5- 6.10.2024, 13:48
- 4,516
Падрабязнасці.
Кіраўнік Галоўнай управы выведкі (ГУВ) Кірыл Буданаў быў узнагароджаны прэм'ер-міністрам Украіны Дзянісам Шмыгалём за ўнёсак у барацьбу супраць расейскіх захопнікаў падчас вайны. Узнагарода была ўручаная за значныя дасягненні ваеннай выведкі ў супрацьдзеянні агрэсару.
Аб гэтым Буданаў заявіў у Telegram.
Буданаў падзякаваў Шмыгалю і ўкраінскаму ўраду за прызнанне вынікаў працы ГУВ і падтрымку спецслужбы.
Ён адзначыў, што гэта ўзнагарода сімвалізуе важнасць работы кожнага выведніка, якія штодзень працуюць смела і ўпарта для абароны краіны.
«Гэта сімвалічная ўзнагарода падкрэслівае ролю і важнасць работы кожнага выведніка і выведніцы, якія штодзень і кожную ноч працуюць на розных адрэзках барацьбы з дзяржавай-агрэсаркай - смела, нестандартна, нястомна і ўпарта», - адзначыў ён.
Буданаў таксама падкрэсліў, што ГУВ працягвае змагацца за абарону Украіны і ўкраінскага народа ад расейскіх акупантаў і ваенных злачынцаў.