Пуцін зрабіў сваю пляменніцу контр-адміралам
16- 6.10.2024, 14:03
- 13,336
Раней яна была прызначаная на пасаду намесніка міністра абароны.
Уладзімір Пуцін у чарговы раз наважыў прасоўваць сваіх сваякоў у палітыцы. Цяпер расейскі кіраўнік узяўся за сваю пляменніцу Ганну Цывілёву, якая атрымала званне контр-адмірала.
Гэтае званне адпавядае чыну сапраўднага дзяржаўнага саветніка 3 класа. Пра гэта пішуць у расСМІ, паведамляе «24 канал».
У чэрвені 2024 года стрыечная пляменніца Пуціна Ганна Цывілёва атрымала пасаду намесніка міністра абароны. Зараз жа расейскі прэзідэнт наважыў зноў дапамагчы сваячцы і прысвоіў ёй новае званне.
Так, статс-сакратарка расейскага мінабароны Цывілёва атрымала чын сапраўднага дзяржаўнага саветніка 3 класа. Ён адпавядае воінскім званням генерал-маёра і контр-адмірала.
Цікава, што Цывілёва раней не мела ніякага чыну і звання. Аднак, для радні Пуціна гэта не праблема, і зараз пляменніца расейскага прэзідэнта - адзіная сярод намеснікаў міністра абароны, у якой няма пагонаў.
Усе астатнія намеснікі міністра абароны маюць чын сапраўднага дзяржаўнага саветніка 1 класа. Такі чын і ў міністра абароны Андрэя Белавусава.
У расСМІ дадаюць, што на сайце мінабароны гаворыцца, што чын 1 класа атрымліваюць цывільныя службоўцы «пасля паспяховага заканчэння выпрабавання». Калі выпрабавання не было, то такі чын даюць аўтаматычна праз 3 месяцы пасля прызначэння. Цывілёву ж прызначылі ў мінабароны Расеі 17 чэрвеня, а статс-сакратаром - 17 жніўня.
Такім хуткім прасоўваннем па кар'ернай лесвіцы пахваліцца можа не кожны намеснік міністра. Як пішуць у расСМІ, міністр сельскай гаспадаркі Вольга Лут была намесніцай міністра ў 2018 годзе, а чын 3 класа атрымала толькі праз 5 гадоў - у 2023. Нават на пасадзе міністра Лут застаецца з чынам 3 класа.
Цікава, што Цывілёва - першая з радні Пуціна, хто атрымаў важную дзяржаўную пасаду. Хоць у біяграфіі хаваецца факт роднасных сувязяў, а ў СМІ раней пісалі пра яе дзявочае прозвішча Логінава, але насамрэч Цывілёва - дачка стрыечнага брата Пуціна - Яўгена Пуціна.