6 снежня 2024, Пятніца, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дрон атакаваў вайсковую вучэльню ў Маскве: новыя падрабязнасці

9
Дрон атакаваў вайсковую вучэльню ў Маскве: новыя падрабязнасці

Гарыць найстарэйшая навучальная ўстанова падрыхтоўкі каманднага складу войск РФ.

6 кастрычніка дрон атакаваў Вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню ў Маскве. Пачаўся пажар.

Новыя падрабязнасці паведаміў Telegram-канал SOTA.

«У Кузьмінках (раён у Маскве, - рэд) - пажар, як мяркуецца, пасля нападу беспілотніка на Маскоўскую вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню. Побач размяшчаюцца стрэльбішча і аўтамабільная запраўка», - гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначае Telegram-канал, са слоў мясцовых жыхароў, быў чутны гучны выбух і гукі, падобныя на стральбу, «але непрацяглы час».

Што вядома пра гэтую вучэльню

Вышэйшая агульнавайсковая камандная вучэльня - вайсковая ўстанова вышэйшай адукацыі ўзброеных сіл Расейскай Федэрацыі. Найстарэйшая вайсковая навучальная ўстанова Расейскай Федэрацыі, заснаваная 15 снежня 1917 года.

З 2015 года вучэльня рыхтуе камандны склад з вышэйшай вайскова-спецыяльнай адукацыяй па чатырохгадовай сістэме вайсковай адукацыі для механізаваных войск і сухаземных войск узброеных сіл Расейскай Федэрацыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках