На фронце загінуў зяць Ірыны Фарыён
7- 6.10.2024, 15:29
- 12,112
У баі з расейскімі захопнікамі на Северскім кірунку.
На фронце загінуў украінскі ваяр Васіль Асоба. Ён быў зяцем забітай мовазнаўцы Ірыны Фарыён.
«Гарыце ў пекле, падонкі! Васіль Асоба забіты! Маё каханне», - паведаміла ў Facebook дачка Фарыён Сафія Сямчышын.
Дэпутат Львоўскага аблсавета ад «Свабоды» Іосіф Сытнік удакладніў, што Васіль Асоба загінуў на Северскім кірунку. Ён быў байцом «Легіёна Свабоды», мінамётчыкам, старэйшым салдатам 4-га батальёна «Сіла Свабоды» Брыгады НДУ «Рубеж».
У Сафіі Сямчышын і Васіля Асобы засталося двое агульных дзяцей - Ева і Дзмітрый.