Затрыманы сын галоўнага трэнера хакейнага мінскага «Дынама»
- 6.10.2024, 18:20
- 12,488
Мікіта Квартальнаў правёў у зняволенні ўжо тры дні.
Затрыманы сын галоўнага трэнера хакейнага "Дынама-Мінск". Як стала вядома Tribuna.com, Мікіта Квартальнаў правёў у зняволенні ўжо тры дні.
Мікіта - спартыўны агент, сын расейца Дзмітрыя Квартальнага, які ўзначальвае галоўную хакейную цацку Лукашэнкі. Аб прычынах затрымання пакуль нічога невядома. Расейскія СМІ пішуць, што Квартальнаў арыштаваны на 10 дзён