Лукашэнка паляцеў на дзень нараджэння да Пуціна
27- 7.10.2024, 10:10
- 9,960
Таксама ў Маскве адбудзецца сустрэча па СНД.
Лукашэнка накіраваўся з працоўным візітам у Расею. Пра гэта паведаміла ягоная прэс-служба. Афіцыйная нагода для візіту - пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД. Яно адбудзецца 8 кастрычніка.
Пуцін сустрэнецца з партнёрамі з СНД сёння ўвечары. Трэба адзначыць, што сёння Пуцін адзначае дзень нараджэнні. Яму спаўняецца 72 гады.