14 снежня 2024, Субота, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нават украінцаў здзіўляюць такія паводзіны беларускага рэжыму»

17
«Нават украінцаў здзіўляюць такія паводзіны беларускага рэжыму»
УЛАДЗІМІР ФЯСЕНКА

Палітолаг расказаў аб двудушнасці Лукашэнкі.

Лукашэнка здзейсніў паездку ў Пінскі раён Берасцейскай вобласці. Там дыктатар расказваў мясцовым жыхарам аб кантактах з Кіевам і «гатоўнасці адбудоўваць украінскія гарады».

Як гэтыя заявы ўспрымаюць ва Украіне? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з вядомым украінскім палітолагам, кіраўніком Цэнтра практычных палітычных даследаванняў "Пента" Уладзімірам Фясенкам:

- У гэтым праяўляецца палітычная сутнасць Лукашэнкі. Ва Украіне да гэтага ўжо крыху звыклі. Аднак усё адно часам такая палітычная цынічная двудушнасць Лукашэнкі выклікае здзіўленне і непрыманне.

Калі ён і вайну Пуціна падтрымлівае супраць Украіны, і нават, няхай ускосна, але стаў суўдзельнікам вайны, але нібы выступае за мір, лье кракадзілавы слёзы. Тыповая яго двудушнасць.

Але праяўляецца і яшчэ адна ягоная сутнасць. Ён заўсёды манеўруе паміж рознымі моцнымі гульцамі ў залежнасці ад палітычнай кан'юнктуры. Робіць ён гэта і зараз. Лукашэнка бачыць, што вайна паміж РФ і Украінай набліжаецца да кульмінацыі, магчымыя перамовы аб заканчэнні вайны. Дыктатар відавочна хоча, скажам так, паказаць, што ён "за мір".

Лукашэнка падладжваецца пад кан'юнктуру, якая праяўляецца не толькі падчас вайны, але і на Захадзе, ды і агулам у міжнароднай сітуацыі. Да таго ж, калі Кітай за мір, то ён таксама павінен быць.

Адсюль і заявы аб гатоўнасці "паўдзельнічаць у аднаўленні Украіны". Няхай хоча, але хто табе дасць, калі няма даверу.

Я б вылучыў яшчэ два важныя моманты, якія, на мой погляд, уплываюць на гэтыя яго манеўры. Па-першае, Лукашэнка адчувае і ведае, што беларусы супраць вайны. Вось ён і спрабуе згуляць на гэтых настроях, маўляў, "я ж сам супраць яе".

Класічны палітычны папулізм, ён падладжваецца пад грамадскі настрой. Яшчэ важны матыў: гэта тое, што зараз для Лукашэнкі пачалі ўзрастаць рызыкі судовага пераследу.

З’явілася інфармацыя аб тым, што Літва звярнулася ў Міжнародны крымінальны суд з выстаўленымі Лукашэнку абвінавачаннямі ў злачынствах супраць чалавечнасці. Хоць гэта патэнцыйная рызыка, але для яго гэта ўжо рэпутацыйны ўдар.

Вельмі заўважна, што некаторыя дзеянні Лукашэнкі (вызваленне шэрагу палітвязняў, жэсты на адрас Украіны) накіраваныя на Захад. Гэта спроба зняць з сябе частку адказнасці за вайну супраць Украіны і паказаць, маўляў, не рабіце супраць мяне жорсткіх дзеянняў.

Падводзячы вынік: праяўляецца прадажная сутнасць Лукашэнкі і палітычныя манеўры, якія абумоўленыя цяперашняй кан'юнктурай не толькі вакол вайны Расеі з Украінай, але і кан'юнктурай вакол самога Лукашэнкі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках