УСУ адбілі пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў з палону войскаў РФ у Харкаўскай вобласці
1- 7.10.2024, 17:55
- 10,166
Абаронцы Украіны ліквідавалі расейскіх дыверсантаў.
Байцы Трэцяй асобнай штурмавой брыгады Узброеных Сіл Украіны правялі паспяховыя штурмавыя дзеянні на Харкаўскім кірунку. Украінскім ваярам удалося ліквідаваць дыверсійна-выведвальныя групы расейцаў, атакаваць і адбіць занятыя акупантамі пазіцыі, а таксама вызваліць украінскіх вайскоўцаў з палону, інфармуе прэс-служба брыгады ў Facebook.
«Сярод гэтых вайскоўцаў: кадравы афіцэр у рангу капітана, сяржант і салдаты. Цяпер яны знаходзяцца ў бяспецы і атрымліваюць медыцынскую дапамогу», - падкрэсліў камандзір першай роты другога штурмавага батальёна Трэцяй АШБр «сябар Мося».
Адзначаецца, што пасля стабілізацыйных дзеянняў байцы адкінулі вайскоўцаў РФ і аднавілі на занятым адцінку фронту становішча сіл брыгады.