У Беларусі істотна вырастуць акцызы на тытунь і алкаголь
7- 7.10.2024, 14:48
- 3,526
Апублікаваны праект змен.
З 1 студзеня 2025 года ў Беларусі плануецца істотна падвысіць акцызы на алкагольныя напіткі і тытунёвую прадукцыю. Гэта прадугледжана праектам змен у Падатковы кодэкс, які апублікаваны на партале Pravo.by.
У сярэднім стаўкі акцызаў на алкагольныя напоі прапануецца падвысіць на 5 адсоткаў. Напрыклад, за 1 літр прадукцыі з аб'ёмнай дзеллю этылавага спірту 7% і вышэй (за выключэннем вінаў і піва) яна можа скласці 24,55 рубля.
Для пладовых мацаваных марачных він памер акцызы плануецца ўстанавіць на 18,09 рубля, для натуральных він, уключаючы шампанскае і шумлівыя напіткі - 1,42 рубля, слабаалкагольных напіткаў - 18,56 рубля, сідру - 0,77 рубля, піва - ад 0, 5 да 1,06 рублі.
Цікава, што акцызам на 0,5 рубля за літр зараз будуць абкладацца і энэргетычныя напоі. А ўсяго ў 2025 годзе ўрад разлічвае павялічыць паступленні акцызаў у рэспубліканскі бюджэт на 19,7 адсоткаў.
Акцызы на цыгарэты 2-й групы вырастуць таксама на 5% за 1000 штук, а для 1-й групы - адразу на 11,9%.