Сырскі абмеркаваў з кіраўніком войска ЗША рэалізацыю плана перамогі Украіны
- 8.10.2024, 9:44
- 1,468
Асаблівая ўвага была нададзеная вайсковаму складальніку.
Гетман УСУ Аляксандр Сырскі правёў тэлефонную размову са старшынём Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Узброеных Сіл ЗША Чарльзам Браўнам. Яны абмеркавалі ключавыя пытанні падтрымкі Украіны.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна.
Сырскі выказаў падзяку ЗША за магутную вайсковую і палітычную дапамогу, а таксама за супольныя мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё магчымасцяў украінскіх Сіл абароны.
Падчас размовы была прааналізаваная бягучая сітуацыя з бяспекай ва Украіне і абмеркаваны крытычныя патрэбы Узброеных Сіл у зброі, тэхніцы і боепрыпасах.
Асаблівая ўвага была нададзеная рэалізацыі вайсковага складальніка плана перамогі прэзідэнта Украіны, а таксама падрыхтоўцы да 25-га пасяджэння ў фармаце «Рамштайн». Генерал Чарльз Браўн пацвердзіў поўную падтрымку ЗША і гатоўнасць працягваць практычную дапамогу ў барацьбе з расейскім агрэсарам.
Месяц таму прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прадставіў план перамогі ў вайне, які ўжо быў прэзентаваны прэзідэнту ЗША Джо Байдэну і кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША - Камале Гарыс і Дональду Трампу падчас візіту Зялёнскага ў Злучаныя Штаты.