Акупанты абняславіліся з «бетоннымі схованкамі» з пенапласту
12- 8.10.2024, 10:05
- 6,876
Такія ўстанавілі ў Данецку.
У акупаваным Данецку пачалі ўсталёўваць для абароны ад абстрэлаў «бетонныя схованкі», зробленыя з пенапласту.
Як піша New Voice, пра гэта распавялі мясцовыя жыхары, апублікаваўшы ў сацсетках адпаведнае відэа.
Адно з такіх «ахоўных збудаванняў» з'явілася побач з прыпынкам грамадскага транспартк на вуліцы Абакумава ў раёне гарадской лякарні № 25.
З выгляду гэтыя «схованкі» здаюцца цалкам надзейнымі, аднак варта трохі паскрэбці па іх сценах, як пад тонкім пластом бетону выяўляецца звычайны пенапласт.
«Сховішча каля прыпынку. Бетоннае, літае, тоўстае. Заходзім сюды, глядзім, а гэта пенапласт, змяшаны з бетонам. Вось вам і сховішча», - наракае аўтар відэа.
😁 So-called "DPR", temporarily occupied part of Donetsk region, shelters made of foam plastic. pic.twitter.com/vJXbmgmzoL
— MAKS 24 🇺🇦👀 (@Maks_NAFO_FELLA) October 6, 2024