12 снежня 2024, Чацвер, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзеці на каленях: у РФ прайшоў флэшмоб у гонар 72-годдзя Пуціна

23
Дзеці на каленях: у РФ прайшоў флэшмоб у гонар 72-годдзя Пуціна

Кадры, як з КНДР.

Учора жыхароў РФ ад малога да вялікага прымусілі правесці флэшмоб у гонар 72-й гадавіны дыктатара Пуціна. Людзей і школьнікаў зганялі на галоўныя плошчы населеных пунктаў РФ, каб тыя сталі ў словы ці постаці, прысвечаныя Пуціну. Пры гэтым у Міністэрстве аховы здароўя РФ заявілі, што ў нашы дні людзі здольныя пражыць доўгія 120 гадоў, інфармуе The Moscow Times.

Так, жыхароў Цывільска (Чувашыя) сагналі перад будынкам Цэнтра культурнага развіцця, прымусіўшы сфармаваць з людзей прозвішча кіраўніка РФ.

Да такога ж шалёнага флэшмобу далучыліся жыхары Арцёма (Прыморскі край). Арганізатарамі выступілі прадстаўнікі "Маладой Гвардыі Адзінай Расеі". Да флэшмобу тыя падключылі як палац культуры, так і студэнтаў і выкладчыкаў Каледжа сэрвісу і дызайну.

У Самары больш за 100 чалавек сталі ў прозвішча расейскага дыктатара і пры гэтым разгарнулі сцяг РФ.

У Талдоме (Маскоўская вобласць) падлеткаў прымусілі стаць у слова “Пуцін”.

Яшчэ далей пайшлі прадстаўнікі партыі "ЕР" у Растоўскай вобласці, калі прымусілі дзяцей стаць на калені, каб утварыць прозвішча прэзідэнта РФ.

Самы маштабны флэшмоб, як і чакалася, быў у сталіцы РФ і ў Санкт-Пецярбургу. У Маскве больш за 5 тысяч чалавек на ВДНГ выстраіліся ў надпіс "З днём нараджэння, прэзідэнт".

У аналагічны надпіс сталі 2 тысячы чалавек у Пецярбургу.

Быў флэшмоб і на акупаванай тэрыторыі. Жыхароў Новааляксеўкі (Херсоншчына) прымусілі падняць над галавой прозвішча прэзідэнта РФ.

Пры гэтым у самім Крамлі заявілі, што Пуцін не звяртае ўвагі на свой дзень нараджэння і звычайна ў гэтыя дні ён "працуе".

Таксама стала вядома, што ўжо 2-гі год запар ніхто з краін БРІКС не віншуе Пуціна з днём нараджэння. Вядома, што расейскага дыктатара павіншаваў Эрдаган, Лукашэнка, Пашынян, Такаеў і лідары краін Афрыкі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках