Францыя перадасць Украіне знішчальнікі Mirage 2000
4- 8.10.2024, 10:51
- 6,286
Названая дата.
Францыя паставіць Украіне знішчальнікі Mirage 2000, якія перад перадачай будуць мець новае абсталяванне. Мадэрнізаваныя самалёты будуць гатовыя да адпраўкі ў першай палове 2025 года.
Аб гэтым заявіў міністр абароны Францыі Себасцьян Лекарню, паведамляе Sud Ouest.
Паводле ягоных слоў, аперацыя мадэрнізацыі праводзяцца на базе Каза ў Жырондзе.
«Мэта ў тым, каб абсталяваць іх баявымі магчымасцямі класа «паветра-зямля». І ўзмацніць іх сістэму радыёэлектроннай барацьбы. Але найважнейшым аспектам з'яўляецца падрыхтоўка пілотаў і механікаў, якая працягваецца ў Нансі», - адзначыў міністр.
Знішчальнік Mirage 2000
Mirage 2000 - гэта французскі шматцэлевы знішчальнік чацвёртага пакалення, які дзесяцігоддзямі служыў і працягвае служыць многім краінам свету. Распрацаваны кампаніяй Dassault у 1970-х гадах, гэты самалёт стаў адным з самых паспяховых праектаў у гісторыі французскай авіяцыйнай прамысловасці.
Mirage 2000 можа выконваць шырокі спектр задач: ад перахопу паветраных цэляў да нанясення дакладных удараў па наземных аб'ектах.
Mirage 2000 быў створаны як адказ на з’яўленьне новых пакаленняў савецкіх знішчальнікаў. Яго першы палёт адбыўся ў 1978 годзе, а серыйная вытворчасць пачалася ў пачатку 1980-х. З таго часу Mirage 2000 прымаў удзел у розных ваенных канфліктах, дэманструючы высокую эфектыўнасць і надзейнасць.