У Менску ўрачыста адзначаць 35-годдзе біскупскага служэння арцыбіскупа Кандрусевіча
1- 8.10.2024, 10:59
- 1,384
Урачыстасць пройдзе ў Менскім кафедральным саборы.
19 кастрычніка арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыць 35-ю гадавіну свайго біскупскага пасвячэння, паведамляе catholic.by.
Першага ў сучаснай гісторыі Каталіцкай царквы ў Беларусі каталіцкага герарха пасвяціў 20 кастрычніка 1989 года тагачасны Папа святы Ян Павел ІІ.
З гэтай нагоды арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліць у катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ўрачыстае набажэнства ў падзяку Богу за дар 35 гадоў біскупскага служэння.
Пачатак а 15:00.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч запрашае ўсіх ахвочых далучыцца да супольнай малітвы ў гэты дзень.