СМІ: КНДР рыхтуе сваіх салдат на вайну супраць Украіны
17- 8.10.2024, 11:37
- 10,510
У Мінабароны Паўднёвай Карэі раскрылі дэталі.
Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка (КНДР) можа адправіць сваіх вайскоўцаў ва Украіну ў падтрымку Расейскай Федэрацыі (РФ). Магчымасць такога развіцця сцэнару з'яўляецца вельмі верагоднай.
Пра гэта паведаміў міністр абароны Паўднёвай Карэі Кім Ёнг Хена, якога цытуе The Korea Times .
Падчас звароту да заканадаўцаў на парламенцкіх слуханнях, міністр нагадаў аб тым, што Расея і КНДР падпісалі ўзаемную дамову, падобнае вайсковаму саюзу.
«Паколькі Расея і Паўночная Карэя падпісалі ўзаемную дамову, падобную да вайсковага саюзу, магчымасць такога разгортвання (адпраўкі войскаў ва Украіну, - рэд.) з'яўляецца вельмі верагоднай», - заявіў міністр.
Ён дадаў, што нядаўняе паведамленне аб загінулых вайскоўцах КНДР на часова акупаваных тэрыторыях Украіны таксама, магчыма, «праўдзівае».