Кошты баравікоў на Камароўцы шакуюць
4- 8.10.2024, 14:19
- 5,836
Значэнні астранамічныя.
На Камароўцы ўжо на ўсю моц прадаюць грыбы, але кошты баравікоў шакуюць. Напрыклад, за кілаграм белых грыбоў просяць 85–100 рублёў. А вось апенькі прадаюць па 10 рублёў за кілаграм, піша Blizko.by.
Некаторыя грыбы прадаюцца ў вёдрах. Так, за тры літры апенек просяць 20 рублёў. За невялікае вядро баравікоў - 40 рублёў. Краснагаловікі можна купіць за 20 рублёў вядзерца. Але ёсць і лясныя дары і танней.