12 снежня 2024, Чацвер, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал са сцягам РФ у Адэсе: Сеціва ўразіў адметны момант

20
Скандал са сцягам РФ у Адэсе: Сеціва ўразіў адметны момант

Гэта стала ўзрушэннем для расейцаў.

У сацыяльных сетках актыўна абмяркоўваюць інцыдэнт у Адэсе, дзе прарасейская актывістка паспрабавала павесіць расейскі сцяг на пастамент зруйнаванага помніка Кацярыне ІІ.

Адметнай для многіх стала рэакцыя мясцовых жыхароў, якія хутка спынілі жанчыну.

Відэа з месца падзей выклікала хвалю абмеркаванняў, а дзеянні маладых людзей, якія аператыўна сарвалі расейскую сімволіку, сталі сапраўдным шокам для расейцаў, піша «Дыялог.UA».

У каментарах да інцыдэнту ў сацыяльных сетках карыстальнікі з Расеі выказалі сваё здзіўленне.

Яны нагадалі, што некалі Адэса лічылася «прарасейскім горадам», дзе значная частка насельніцтва нібыта падтрымлівала Расею. Аднак, як падкрэсліваюць самі расейцы, усё змянілася пасля ўварвання Расеі ва Украіну.

Рэгулярныя ракетныя ўдары па Адэсе і іншыя разбуральныя дзеянні Крамля абярнуліся тым, што жыхары горада зараз ненавідзяць Расею і гатовы люта абараняць сваю зямлю ад усіх праяў расейскай агрэсіі, а за расейскую сімволіку гатовыя разарваць.

«Ад усёй душы віншуем Zэтнікаў. Такога эфекту не дамагліся б ніякія шалёныя бандэраўцы», - іранізуюць карыстальнікі ў сацсетках, намякаючы на тое, што палітыка Пуціна ператварыла калісьці лаяльныя рэгіёны ў супраціўнікаў Расеі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках