Сілавікі затрымалі каталіцкага ксяндза
2- 8.10.2024, 14:34
- 4,344
За нібыта захоўванне "экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Стала вядома пра затрыманне святара парафіі Сэрца Езуса ў Каралёўшчыне, ксяндза-каноніка Юрыя Бараўнёва — яно адбылося ўчора.
Ксяндза пераследуюць за нібыта захоўванне “экстрэмісцкіх матэрыялаў” (арт. 19.11 КаАП РБ). Павінен адбыцца суд.
Віцебская вобласць з'яўляецца "лідарам" у затрыманнях каталіцкіх святароў. Усяго з 2020 года праз адміністрацыйныя арышты прайшоў 31 ксёндз, з іх 13 - з Віцебскай дыяцэзіі.