Кіраўніца Мінсельгаса РФ заклікала ставіць свечкі дзеля выратавання ўраджаю
19- 8.10.2024, 15:47
- 5,990
І маліцца прароку Іллі.
Пасля таго, як майскія прымаразкі прывялі да страты РФ амаль 20 млн тон ураджаю збожжа, краіна-агрэсарка сутыкнулася яшчэ і з небывалай засухай, піша New Voice.
У сувязі з гэтым адразу ў пяці расейскіх рэгіёнах (Забайкалле, Варонежская, Растоўская, Арлоўская і Бранская вобласці) былі вымушаны абвясціць рэжым надзвычайнай сітуацыі.
Са слоў міністаркі сельскай гаспадаркі РФ Аксаны Лут, цяпер на названых тэрыторыях даводзіцца сеяць «практычна ў пясок».
«Спачатку ў нас былі замаразкі, потым з красавіка пачалася засуха. Сібір у нас заліло… І саранча наляцела, а яшчэ апошнім тыднем на поўдні быў пясок (пясчаныя буры)», — апраўдваецца чыноўніца.
Пры гэтым адзіным выхадам з сітуацыі Лут бачыць «малітву прароку Іллі», які ў расейцаў лічыцца «апекуном грому, дажджу і ўраджаю».
«Вельмі трэба ісці ў царкву і ставіць свечку Іллі за тое, каб пайшоў дождж. Усіх заклікаю», - падзялілася кіраўніца Мінсельгаса РФ сваім геніяльным планам.