«Гэта будзе азначаць смерць Пуціна»
7- 9.10.2024, 9:29
- 10,898
Экспэрт расказаў, чаго баіцца кіраўнік Крамля.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін не спыніць вайну ні пры якіх абставінах. Цяпер у кіраўніка Крамля ўсё складаецца так, што спыненне вайны азначае ягоную смерць або траплянне ў турму.
Таму варта разумець, што такой опцыі, як спыненне вайны Пуціным, не існуе, і на гэта не варта разлічваць. Такое меркаванне выказаў расейскі апазіцыйны палітык і журналіст Ігар Якавенка, паведамляеOBOZ.UA.
«Тое, што Пуцін не спыніць вайну да таго часу, пакуль ён жывы ці пакуль ён ва ўладзе, гэта дастаткова відавочна. Я думаю, што ў яго зараз сітуацыя складваецца так, што спыненне вайны азначае яго смерць або знаходжанне ў турэмнай камеры», - адзначыў Якавенка.
З ягоных слоў, разлічваць на тое, што перамовы з Пуціным нешта зменяць, не варта.
«Таму ён вайну не спыніць, такой опцыі не існуе. Гэта да пытання аб тым, што ёсць тыя, хто шукае з Пуціным варыянт перамоў. Вайну ён не спыніць ні пры якіх абставінах», - дадаў журналіст.