У Беларусі пачалі па-новаму набіраць вайсковаабавязаных
25- 9.10.2024, 9:45
- 14,136
Абыходзячы вайсковыя камісарыяты.
Досвед вайны ва Украіне аналізуецца на зборах з вайсковаабавязанымі, паведаміў дзяржаўны сакратар "савета бяспекі" Беларусі Аляксандр Вальфовіч.
У аўторак, 8 кастрычніка, прайшлі заняткі з вайсковаабавязанымі, якія раней служылі ў спецпадраздзяленнях МУС, і добраахвотнікамі з атрада "Смерч". У зборах узялі ўдзел афіцэры і салдаты, якія служылі ў падраздзяленнях АМАП, САХР, "Алмаз", унутраных войсках.
"Гэта новая форма набору вайсковааабавязаных: на адзін дзень, на два, у выхадны дзень, без выкарыстання сістэмы мабілізацыі, якая адпрацавана ў Беларусі", — цытуе дзяржсакратара БелТА.
“Калі хтосьці замахнецца на наш суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць, то на сігнал Лукашэнкі кіраўнікі сілавога блока дадуць каманду, і ў дзейныя падраздзяленні, абыходзячы вайсковыя камісарыяты, літаральна на працягу некалькіх гадзін прыбудуць тыя, хто выдатна валодае навыкамі і метадамі вядзення баявых дзеянняў”, - расказаў ён.