Літоўская каманда ў пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі
6- 9.10.2024, 11:05
- 2,850
Кіраўнік федэрацыі балтыйскай краіны заявіў, што «каштоўнасці важнейшыя за спорт».
Літоўская каманда ў пляжным футболе адмовілася гуляць з камандай Беларусі ў плэй-оф адборачнага этапу чэмпіянату свету ў гэтай дысцыпліне, які праходзіць у Гішпаніі.
Пастанова была прынятая Федэрацыяй футбола Літвы супольна з камандай. Як паведамілі ў ЛФФ, літоўскія футбалісты выйшлі ў наступны этап спаборніцтваў з трэцяга месца ў групе. У аўторак было праведзена лёсаванне плэй-оф, па выніках якога каманда Літвы павінна была згуляць з камандай нашай краіны ў сераду.
«Засмучае, што нашы гульцы ў пляжны футбол не змогуць пазмагацца за наступны раўнд адбору і праверыць свае сілы з элітай спорту, але каштоўнасці ў гэтым выпадку застаюцца вышэйшымі за спорт. Мы абмеркавалі гэту пастанову з прадстаўнікамі каманды і пагадзіліся, што такі крок з нашага боку яшчэ раз належным чынам прадэманструе нашу пазіцыю ў гэтым пытанні», - заявіў прэзідэнт Федэрацыі футбола Літвы Эдгарас Станкявічус.