12 снежня 2024, Чацвер, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкая пракуратура ўзялася за дэпутата, які выкарыстоўваў працу беларускіх палітвязняў

3
Нямецкая пракуратура ўзялася за дэпутата, які выкарыстоўваў працу беларускіх палітвязняў
ЁРГ ДАРНАЎ

Ідзе папярэдняе расследаванне.

Пракуратура Лейпцыга пацвердзіла паступленне заявы на нямецкага бізнэсоўца, дэпутата федэральнай зямлі Саксонія ад ультраправай партыі "Альтэрнатыва для Нямеччыны" ("АдН") Ёрга Дарнаў, які падазраецца ў выкарыстанні працы беларускіх палітвязняў, паведамляе нямецкая тэлекампанія MDR. Паводле заявы распачатае папярэдняе расследаванне.

Паводле інфармацыі MDR, саксонскае аддзяленне "АдН" пакуль адмаўляецца каментаваць сітуацыю, генеральны сакратар Ян Цверг спаслаўся на прэзумпцыю невінаватасці.

Роланд Ульбрых, які прадстаўляе інтарэсы Дарнаў у якасці адваката і ўваходзіць у гарадскую раду Лейпцыга ад «АдН», заявіў MDR, што яго падабароннаму не паведамілі, у якім правапарушэнні абвінавачваюцца зняволеныя, якія працавалі на яго цыбульнай плантацыі пад Лідай, а таксама зняпраўдзіў інфармацыю аб тым, што зняволеных не кармілі і не паілі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках