Bloomberg: Z-блогеры накінуліся з праклёнамі на Мінабароны РФ
1- 9.10.2024, 12:18
- 7,008
Скандал пашыраецца.
У Расеі працягвае разгарацца гучны скандал у сувязі з забаронай платформы Discord, папулярнай сярод геймераў і праграмістаў.
Пастанова расейскіх уладаў абурыла ваенных Z-блогераў, якія сцвярджаюць, што яна выкарыстоўваецца аператарамі беспілотнікаў на лініі фронту ў вайне з Украінай. Аб гэтым піша Bloomberg.
Абурэнне ўзнікла пасля таго, як у аўторак расейскі інтэрнэт-рэгулятар дадаў Discord у спіс сацсетак, на якія накладзены абмежаванні.
Тлумачыцца гэта асцярогамі, што дадатак выкарыстоўваецца для вярбоўкі людзей для ўчынення тэрактаў і продажу наркотыкаў.
Аднак рэальныя прычынай з'яўляюцца магчымасці платформы ў абыходзе блакаванні ў Расеі YouTube. Іншыя платформы сацыяльных сетак, у тым ліку YouTube, Facebook, Twitter і Instagram, ужо былі заблакаваныя расейскімі ўладамі з пачатку вайны, абмяжоўваючы магчымасць атрымліваць інфармацыю з незалежных ад Крамля крыніц.
Telegram-канал Fighterbomber, прысвечаны ваеннай авіяцыі і які налічвае больш за 530 000 падпісчыкаў, назваў гэта "ударам у спіну".
Расейскія чыноўнікі далёкія ад "рэальнасці, народа і, на жаль, войска", напісалі ў блогу ў сераду. Забарона на Discord азначае, што некаторыя камандныя цэнтры могуць застацца без трансляцый з беспілотнікаў, паведамляе канал "Рыбар", які мае сувязі з МА РФ і больш за 1,3 мільёна падпісчыкаў.
"Міністэрства абароны не імкнецца даць войскам якую-небудзь альтэрнатыву", - гаворыцца ў паведамленні.
Discord, які, са слоў кампаніі, налічвае больш за 200 мільёнаў штомесячных актыўных карыстальнікаў, сутыкаецца з ростам увагі ва ўсім свеце, паколькі органы-рэгулятары імкнуцца ўсталяваць строгі кантроль над лічбавымі платформамі.