9 снежня 2024, панядзелак, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Згінь!»: саліст гурта «Бі-2» смела звярнуўся да Пуціна

2
«Згінь!»: саліст гурта «Бі-2» смела звярнуўся да Пуціна

Музыка апублікаваў фота Крамля, якое абсыпанае чарапамі.

Спявак і лідар расейскага гурта «Бі-2» Лёва, які пастаянна выказвае падтрымку Украіне, нечакана звярнуўся да дыктатара.

Мужчына апублікаваў у сваім Instagram фота Крамля, якое абсыпанае чарапамі. У допісе пад гэтым кадрам ён успомніў пра дзень нараджэння Пуціна, які быў 7 кастрычніка.

«Іржавыя лісце восені спарадзіла бяздарнага палітычнага лайдака. Наперадзе - тысячы забойстваў, мільёны скалечаных лёсаў за мільярды рублёў. Цікава, ці можна было скрасці больш», - напісаў музыка.

Лёва таксама прыгадаў, што некалі давялося сустрэцца з дыктатарам. Гэта здарылася на Новы год, калі той надумаў патанчыць пад кампазіцыі гурта "Бі-2". Аднак зараз спявак адзначае, што Пуцін - прэзідэнт смерці і публічна звярнуўся да яго з заклікам спыніць крывавую вайну ва Украіне:

«Годзе забіваць людзей. Дзень нараджэння ў нікчэмнасці. Згінь, Пуцін! Усім стане весялей…».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках