Стала вядома, колькі беларусаў наведалі Грузію
1- 9.10.2024, 14:45
- 2,580
Лічба за дзевяць месяцаў.
За дзевяць месяцаў 2024 года грамадзяне Беларусі наведалі Грузію 118 192 разы, што на 8,3% больш, чым за аналагічны леташні перыяд, сведчаць звесткі Нацыянальнай адміністрацыі турызму (НАТ) гэтай краіны, піша «Позiрк».
Усяго за названы перыяд Грузію наведала 5 млн 794,6 тысяч іншаземцаў, што на 4,1 адсотка больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Больш за ўсё візітаў нанеслі: грамадзяне РФ - 1 млн 111 тыс. візітаў (зніжэнне на 3,3%), Турцыі 1 млн 60,2 тыс. (мінус 2%), Арменіі 732,2 тыс. (мінус 0,5%) , Ізраіля 229,7 тыс. (плюс 25,8 адсотка) і Азербайджана 163,2 тыс. візітаў (плюс 10,9 працэнта). Беларусь у колькасці візітаў знаходзіцца на восьмым месцы.